Лукашэнка склікае пазачарговую сесію парламенту 27 студзеня

Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу збяруцца на нечарговую сесію. Сёння адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Пазачарговая сесія прызначаная на чацвер, 27 студзеня.

Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 25 чэрвеня 2021 года. Фота: house.gov.by

Пра прычыны нічога не паведамляецца, аднак у снежні мінулага года паведамлялася, што ў студзені Лукашэнка звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народу і парламента.

Дэпутаты з 10 краінаў падпісалі ліст аб магчымай акупацыі Беларусі

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны