Следчы камітэт паведамляе пра знойдзеныя целы двух замежнікаў каля беларуска-літоўскай мяжы. У смерці людзей беларускі бок абвінавачвае Еўропу.
Памежнікі на тэрыторыі Браслаўскага раёну пад вадой у канаве знайшлі двух загінулых замежнікаў, якія спрабавалі з Беларусі трапіць у Еўразвяз.
На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. У аднаго з загінулых выявілі пры сабе дакументы грамадзяніна Шры-Ланкі.
Следчыя прызначылі судова-медычныя экспертызы. Абставіны здарэння высвятляюць у Браслаўскім раённым аддзеле Следчага камітэту.
На працягу мінулага года і сёлета памежнікі выявілі каля дзясятка загінулых замежнікаў, якія нелегальна спрабуюць трапіць з Беларусі ў краіны ЕЗ. У 2020 годзе з ініцыятывы ўладаў Беларусі пры падтрыманні Крамля тысячы грамадзянаў з Азіі сабраліся ў Беларусі і штурмавалі мяжу з краінамі ЕЗ. У гэтым ім дапамагалі сілавікі. Журналісты высветлілі, што ўлады маюць дачыненні да збору замежнікаў у Беларусі. Але пры гэтым афіцыйны Менск абвінавачваў у крызісе краіны Захаду.
Алена Аляксандрава belsat.eu