Расея за 3 месяцы вайны супраць Украіны панесла стратаў больш, чым СССР у Афганістане за 9 гадоў

За 3 месяцы вайны ва Украіне Расея страціла больш вайскоўцаў, чым згубіў СССР за 9 гадоў вайны ў Афганістане. І страты працягваюць расці.

Паводле звестак Генштабу ЗСУ, з моманту расейскага ўварвання ва Украіну 24 лютага Расея страціла амаль 30 тысяч вайскоўцаў. Страты СССР у Афганскай вайне былі большыя за 15 тысяч асобаў.

Расейская тэхніка ва Украіне. Фота: tsn.ua

Прычыны катастрафічных стратаў – у правальнай тактыцы, адсутнасці гнуткасці і каманднага падыходу, што выяўляецца ў паўтарэнні ўжо дапушчаных памылак. Пра гэта ў штодзённай зводцы пра хаду ваенных дзеянняў ва Украіне паведамілі ў Міністэрстве абароны Брытаніі.

Таксама ў ведамстве заявілі, што імклівае павелічэнне стратаў робіць немагчымым іх працяглае ўтойванне і можа прывесці да пратэстаў унутры РФ.

Генштаб ЗСУ апублікаваў звесткі пра страты ворага за 3 месяцы вайны:

  • Ліквідавана каля 29 350 асабовага складу, каля 1000 палонных;
  • 1302 танкі;
  • 3194 баявыя браняваныя машыны;
  • 606 артылерыйскіх сістэмаў;
  • 201 рэактыўная сістэма залпавага агню;
  • 93 сродкі СПА;
  • 205 самалётаў;
  • 170 верталётаў;
  • 480 беспілотных лётных апаратаў аператыўна-тактычнага ўзроўню;
  • 112 крылатых ракетаў;
  • 13 караблёў і лодак;
  • 2213 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў;
  • 43 адзінкі спецтэхнікі.

Таксама паведамляецца, што самыя вялікія страты суперніка за апошнія суткі назіраліся на Севераданецкім кірунку.

Навошта Хмяльніцкі стварыў Беларускі полк

Алена Рувіна, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны