Лукашэнка: Не трэба Расеі апускаць нізка галаву ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася

Расеі няма чаго саромецца, яна кінула выклік аднапалярнаму свету, ідзе ў авангардзе, «ну і мы побач» – аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на Еўразійскім эканамічным форуме ў Маскве 24 траўня. Дэталі выступлення паведамляе яго прэсавая служба.

Самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае на Еўразійскім эканамічным форуме. Масква, Расея. 24 траўня 2023 года. Фота: akorda.kz

24 траўня Аляксандр Лукашэнка ў выступленні на Еўразійскім эканамічным форуме ў Маскве выказаўся пра тое, што ў цяперашняй сітуацыі Расеі няма чаго схіляць галаву, яна можа надаць дынамікі ШАС і БРІКС. Лукашэнка лічыць, што Расея зараз мае вялікі аўтарытэт у свеце, ідзе ў авангардзе і будзе нейкі «саюз краінаў».

«Не трэба Расеі апускаць нізка галаву ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася. Якраз Расея можа стаць вельмі моцным лакаматывам. І ў ШАС, і ў БРІКС у наданні дынамікі развіцця гэтых арганізацый, ну і, магчыма, пра што марыць прагрэсіўнае чалавецтва ў будучыні і абʼяднанне іх», – заявіў Лукашэнка.

Ён таксама лічыць, што менавіта цяпер «Расея павінна быць вельмі актыўнай, аўтарытэт яе, нягледзячы на тое, што тут Захад крычыць ва ўсіх сродках інфармацыі супраць Расеі велізарны. Расея рызыкнула кінуць выклік аднапалярнаму свеце. Расея ідзе ў авангардзе гэтых працэсаў, але і мы побач».

Ён заклікаў іншых удзельнікаў Еўразійскага эканамічнага форума да дзеянняў «у гэтай сітуацыі» і заявіў, што будзе новае абʼяднанне дзяржаў: «Будзе саюз краін, абʼяднаных імкненнем да эканамічнай і палітычнай стабільнасці і забеспячэння новай архітэктуры міжнароднай бяспекі. Тым больш, што шэраг дзяржаў СНД, ЕАЭС уваходзяць адначасова і ў ШАС, і БРІКС».

Такаеў пра Саюзную дзяржаву Беларусі і Расеіі: Трэба нешта рабіць з гэтай праблемай

Як паведамлялася раней, прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў назваў праблемай «адну на дваіх ядравую зброю » у Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі і існаванне гэтага наддзяржаўнага ўтварэння ў структуры ЕАЭС, заклікаў «нешта з гэтым рабіць» і абмяркоўваць.

Раней паведамлялася, што Лукашэнка 24 траўня накіраваўся ў Маскву для ўдзелу ў эканамічным форуме разам з прэзідэнтамі дзяржаў, якія ўваходзяць у ЕАЭС. Пры гэтым, два тыдні таму на 9 траўня ён быў сярод гледачоў парада на Чырвонай плошчы, але выглядаў вельмі хворым і нават не змог прайсці 300 метраў ад глядацкіх трыбунаў да Аляксандраўскага скверу ля Крамля.

На сённяшні дзень Беларусь і Расея прызнаныя сусветнай супольнасцю суагрэсарамі ў вайне супраць Украіны, да іх уведзеныя санкцыі як у дачыненні дзяржаў, так і прадпрыемстваў і асобаў. Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Пуціна за ваенныя злачынствы ва Украіне. Абмярковўаецца падобны крок і для прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі.

Чым Лукашэнку пагражае расследаванне дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны