«Oryx» апавёў, колькі тэхнікі страціла Расея ў баях паміж ПВК Вагнэра і Узброенымі сіламі

Аўтарытэтны OSINT-праект «Oryx» вядзе падлік стратаў тэхнікі ў выніку баявых дзеянняў паміж Узброенымі сіламі РФ і ПВК Вагнэра.

Паводле ацэнак праекту, расейская армія страціла менш чым за содні:

  • самалёт Іл-22
  • два верталёты Мі-8
  • адзін верталёт Мі-35
  • баявую машыну «Тыгр»
  • вайсковы КамАЗ

ПВК Вагнэра пры гэтым страціла толькі адзін УАЗ.

https://twitter.com/oryxspioenkop/status/1672547501658845184?ref_src=twsrc%5Etfw%7Ctwcamp%5Etweetembed%7Ctwterm%5E1672547501658845184%7Ctwgr%5E%7Ctwcon%5Es1_&ref_url=

Пра страты ў жывой сіле пакуль нічога не вядома. Раней «Baza» паведамляла пра гібель трох чалавек пры падзенні самалёта, а «РИА Новости» – пра аднаго параненага ў выніку «жорсткай пасадкі» верталёта Мі-8.

У Варонежскай вобласці распачаліся баявыя сутыкненні паміж вагнэраўцамі і сілавікамі

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны