Улады Беларусі працягнулі забарону на вываз збожжа

Урад Беларусі працягнуў забарону на вываз за межы Беларусі пшаніцы, жыта, ячменю, кукурузы, проса, грэчкі, аўса і іншага збожжа. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент прадугледжвае забарону на вываз збожжа за межы Беларусі, у тым ліку ў дзяржавы – чальцы Еўразійскага эканамічнага саюзу.

Гэтыя абмежаванні не датычыць тавараў, што вывозяцца на падставе пастановы ўраду ў межах гуманітарнай дапамогі, а таксама пры транзіце праз тэрыторыю Беларусі.

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання і будзе дзейная цягам шасці месяцаў.

З Беларусі забаранілі вывозіць вялікую колькасць прамысловых тавараў

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны