Памёр гарадзенскі актывіст Дзяніс Швыркін: па затрыманні з’ехаў у Польшчу, не вытрымала сэрца

Знаёмыя 42-гадовага гарадзенскага актывіста Дзяніса Швыркіна паведамілі аб ягонай смерці, піша Hrodna.life. Паводле знаёмых, мужчына памёр 23 верасня ад праблемаў з сэрцам.

Дзяніс Швыркін. Фота: Dzianis Shvyrkin / Facebook

Дзяніс Швыркін быў прадпрымальнікам і юрыстам, працаваў у кампаніі МТС. Паводле звестак «Нашай нівы», у жніўні 2020 года ён быў выбраны кіраўніком «каардынацыйнай рады грамадскасці Горадні», агучваў на акцыі 16 жніўня 2020 года патрабаванні народу. Уваходзіў у ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі і быў чальцом арганізацыйнага камітэту стварэння партыі Бабарыкі «Разам», балатаваўся на платформу «Сход».

23 верасня, у дзень смерці, ён напісаў на Facebook аб сваім ад’ездзе ў Польшчу. Прывёў цытату, якую памылкова прыпісваюць пісьменніку Джорджу Оруэлу: «У часы ўсеагульнай хлусні казаць праўду – гэта экстрэмізм». Пасля напісаў:

«Бывай, любая мая Гародня, да пабачэння, мілая мая Радзіма. Я веру, што мы яшчэ ўбачымся…»

У канцы жніўня 2023 года яго затрымлівалі нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», але прысудзілі штраф і адпусцілі. Пасля гэтага ён з’ехаў ва Уроцлаў. Аб часе і месцы пахавання пакуль не паведамлялі.

Што трэба ведаць пра псіхалогію міграцыі і як не ўпасці ў дэпрэсію

Алесь Наваборскі belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны