Украінскія ўлады распавялі, колькі вагнэраўцаў засталося ў Беларусі

Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка распавёў у эфіры тэлемарафону, што цяпер у Беларусі застаецца каля тысячы баевікоў расейскай ПВК Вагнэра. Пра гэта паведамляе УНІАН.

Дземчанка адзначыў, што ўкраінская разведка сочыць, што адбываецца па той бок мяжы.

Паводле Дземчанкі, вагнэраўцы не затрымаліся на тэрыторыі Беларусі, што выгадна для Украіны.

«Як памятаем, іх колькасць вагалася ў раёне 6000, калі яны пачалі актыўна прыбываць на тэрыторыю Беларусі. За ўсім, што адбываецца па той бок граніцы і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Расеі, пільна сочаць падраздзяленні разведкі», – падкрэсліў спікер ДПСУ.

Нагадаем, першая вялікая калона Групы Вагнэра прыбыла ў Беларусь 15 ліпеня. Цягам наступных тыдняў колькасць наймітаў у краіне нарошчвалася, дасягнуўшы, паводле некаторых звестак, 6,5–7 тысячаў байцоў. Аднак пачынаючы са жніўня колькасць вагнэраўцаў стала скарачацца, а палявы лагер каля вёскі Цэль – дэмантавацца.

«BYPOL»: У Беларусі засталіся 200–300 вагнэраўцаў

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны