ДПК Беларусі: Яшчэ двое мігрантаў загінулі на мяжы з Латвіяй

23 кастрычніка беларускія памежнікі знайшлі целы мужчыны і жанчыны каля агароджы на беларуска-латвійскай мяжы.

На беларуска-латвійскай мяжы былі знойдзеныя целы мужчыны і жанчыны. Фота: скрыншот з відэа / Памежны камітэт Беларусі / Telegram

Медыкі, якія прыехалі па выкліку на месца здарэння, пацвердзілі іх смерць.

Таксама для ўсталявання абставінаў здарэння і прычынаў іх смерці на месцы пачала працу следча-аператыўная група.

Гэта ўжо другі выпадак на беларуска-латвійскай мяжы, які адбыўся цягам тыдня. 21 кастрычніка беларускія памежнікі знайшлі ў «некалькіх метрах ад брамкі ў агароджы, усталяванай на мяжы» мігрантку ў цяжкім стане. Жанчыне аказвалі першасную дапамогу, але яна сканала да прыезду хуткай.

Як паведамляў Беларускі памежны камітэт, з пачатку 2023 года на памежжы з краінамі Еўразвязу памёр 21 чалавек. У тым ліку 10 на мяжы з Латвіяй. За два папярэднія гады колькасць загінулых не перавышала 15.

Затрыманыя на беларуска-літоўскай мяжы мігранты скардзіліся на прымяненне сілы з боку прадстаўнікоў беларускіх уладаў

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны