У менскіх парках абавязалі ўсталяваць камеры відэаназірання
2023.10.24 17:11
Менскі гарвыканкам абнавіў пералік сталічных аб’ектаў, якія павінны быць абсталяваныя камерамі відэаназірання. Спіс пашырыўся на некалькі пазіцыяў. Адпаведнае рашэнне было апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Менгарвыканкам дадаў у пералік наступныя месцы:
экалагічная сцежка ў межах вуліцаў Убарэвіча і Галадзеда;
зона адпачынку ў межах вуліцы Карзюкі ўздоўж Чыжоўскага вадасховішча;
аб’ект размяшчэння на тэрыторыі каля каналу Сляпянскай воднай сістэмы ў межах вуліцы Ванеева да вуліцы Малініна з боку вуліцы Гараўца;
парк у межах вуліцаў Берасцейскай, Казінца, Каржанеўскага;
лесапаркавая зона ў межах вуліцаў Гарэцкага, Шамякіна, Мазурава;
вадасховішча ў межах вуліцы Ціхая да моста цераз раку Свіслач.
На тэрыторыі ўсіх гэтых аб’ектаў усталююць сістэмы відэаназірання. Калі дакладна гэта зробяць, пакуль не вядома.