Суд Маладзечанскага раёну прызнаў сайт і тэлеграм канал «Рэгіянальнай газеты» «экстрэмісцкімі» матэрыяламі, паведамляе БАЖ.
19 ліпеня у рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» сілавікі ўчынілі ператрус, а потым ператрус адбыўся і ў галоўнага рэдактара выдання Аляксандра Манцэвіча. Сілавікі канфіскавалі тэхніку і ўзялі з журналістаў падпіску аб неразгалошванні.
Званне экстрэмісцкага атрымаў сёння і тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна». Ён патрапіў у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сайт і іншыя сацсеткі «Вясны» не ўвайшлі ў спіс «экстрэмісцкіх».
Адпаведнае рашэнне 29 снежня прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомля.
МГМ, belsat.eu