Расейцы моцна абстралялі Канстанцінаўку: разбураны вакзал, храм і шмат дамоў

Украінскі горад Канстанцінаўка Данецкай вобласці ў ноч на 25 лютага зазнаў магутны абстрэл з боку арміі Расеі.

Канстанцінаўка пасля расейскага абстрэлу, 25 лютага 2024 году. Фота: Донецька обласна прокуратура / Facebook

Паводле праваахоўных органаў, у выніку расейскай атакі атрымала раненне 75-гадовая жанчына. У горадзе шмат разбурэнняў: пад удар трапіў чыгуначны вакзал, храм, 2 прыватных і 12 шматкватэрных дамоў, 21 крама, 19 гандлёвых павільёнаў, тры ўстановы адукацыі, пошта, два адміністратыўных будынку і кіёск.

Канстанцінаўка пасля расейскага абстрэлу, 25 лютага 2024 году. Фота: Донецька обласна прокуратура / Facebook

Распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «парушэнне законаў і звычаяў вайны».

Паводле звестак пракуратуры, удар наносіўся з выкарыстаннем авіяцыйных бомбаў КАБ-250. Паводле паліцыі, расейцы запусцілі па гораду ракеты С-300.

Таксама 25 лютага зазнаў атаку горад Нікапаль Днепрапятроўскай вобласці: расейскі беспілотнік скінуў выбухоўку на фуру, 57-гадовы кіроўца загінуў. Пашкоджаны будынак прадпрыемства, на тэрыторыі якога знаходзілася машына.

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны