Прэзідэнт Літвы запрасіў Святлану Ціханоўскую на ўрачыстасць у прэзідэнцкім палацы з нагоды Дня Волі. Гітанас Наўседа павіншаваў беларусаў з вялікім святам незалежнасці і пажадаў беларускаму народу перамогі, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.
На сустрэчы Ціханоўская распавяла пра галасаванне за перамовы пры міжнароднай медыяцыі і пра 750 тысяч беларусаў, якія прагаласавалі за мірнае развязанне крызісу ў Беларусі на платформе «Голас».
Таксама Ціханоўская і Наўседа пагаварылі пра палітычных вязняў у Беларусі і абмеркавалі, як ЕЗ можа падтрымаць Беларусь.
«У беларусаў ёсць патрэба святкаваць Дзень Волі. Мы патрабуем ад рэжыму не ўжываць сілы да мірных дэманстрантаў і пратэстоўцаў», – адзначыла Святлана Ціханоўская.
У гонар Дня Волі прэзідэнт Наўседа надзеў значок з бел-чырвона-белым і літоўскімі сцяжкамі.
АД, belsat.eu