Пасля выходных у Беларусі прыйдзе пахаладанне

Напрыканцы сакавіка ў Беларусь паступіць халоднае паветра з поўначы і чакаецца пахаладанне. 25 і 26 сакавіка чакаецца ж вясенняе надвор’е, паведамляе Белгідрамет.

Лебедзь-шыпун плавае ў адным з вадасховішчаў Менскай вобласці. Фота: Белсат

25 сакавіка будзе воблачнае з праясненнямі надворʼе. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 5 да 11 цяпла, а днём паветра прагрэецца ад 10 да 16 вышэй за нуль. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, днём істотна не зменіцца.

26 сакавіка ў Беларусь пачне паступаць паветра атлантычнага паходжання. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. На большай частцы краіны пройдуць дажджы. Ноччу будзе ад 3 да 8 цяпла, днём ад 8 да 14 са знакам плюс. З 27 сакавіка пахаладае. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць ад 1 градуса марозу да 5 цяпла. Днём прагназуецца каля 4 вышэй за нуль на паўночным захадзе і 15 цяпла па паўднёвым усходзе Беларусі.

Бяспека, невысокія кошты і прырода. Усё больш беларусаў абіраюць сонечную Грузію, уцякаючы з радзімы

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны