У Бабруйску напярэдадні Дня Волі затрымалі больш за 10 чалавек

24 сакавіка ў Бабруйску адбыліся масавыя ператрусы і затрыманні, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Некаторых гараджанаў пасля допытаў адпускалі, іншыя дагэтуль за кратамі.

Галіна Смірнова, грамадская актывістка Бабруйску. Фота: Новы Час

Сярод затрыманых – Галіна Смірнова. У грамадскім актывізме жанчына даўно. Яе неаднаразова затрымлівалі, арыштоўвалі на содні. Цяпер Смірнову змясцілі ў ІЧУ паводле арт.108 КПК РБ – «Затрыманне паводле непасрэдна ўзніклага падазрэння ў здзяйсненні злачынства». У якім злачынстве падазраюць бабруйчанку – невядома.

Таксама 24 сакавіка з ператрусам прыйшлі да старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП Юрыя Грынявецкага. Сілавікі правялі ператрус, падчас якога канфіскавалі тэхніку, партыйныя часопісы і сцяжкі з партыйнай сімволікай. Пасля ператрусу Юрыя Грынявецкага забралі на допыт, пасля чаго адпусцілі.

Бабруйскага журналіста Дзмітрыя Суслава арыштавалі на 15 содняў

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны