Зяленскі выказаўся наконт перамоваў з Кітаем

Кіраўнік КНР Сі Цзінь Пін яшчэ да візіту ў Маскву, заяўляў пра намер паразмаўляць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Але пакуль прапановы аб перамовах не паступіла, піша японскае выданне «The JapanNews».

Візіт Уладзіміра Зяленскага ў Херсон 14 лістапада. Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Уладзімір Зяленскі заявіў, што пакуль не атрымліваў ніякіх прапановаў у справе перамоваў з Кітаем. Раней анасавалася, што пасля візіту кіраўніка КНР Сі Цзінь Піна ў Маскву, ён мае намер зладзіць онлайн-сустрэчу з прэзідэнтам Украіны. Лідар Кітаю быў у Расеі 20-21 сакавіка з афіцыйным візітам.

«Я не атрымліваў ад Кітаю прапановы быць пасярэднікам пры перамовах. Прапановы сустрэцца мне не паступала. Я таксама па дыпламатычных каналах даў наўпроставае паведамленне, што хачу пагаварыць з кіраўніком Кітаю», – распавёў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны скептычна выказаўся адносна прапановаў Кітаю, у якіх гучаць заклікі да спынення агню і мірных перамоваў паміж Расеяй і Украінай.

Кітай — вялікі брат, Расея — малодшы. Вынікі сустрэчы ў Крамлі

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны