Затрыманы дырэктар лабараторыі IT-стартапаў «Zborka labs» Барыс Маманенка

Сілавікі ў Беларусі затрымалі 35-гадовага Барыса Маманенку, дырэктара IT-кампаніі «Zborka labs», што працуе са стартапамі і дапамагае знайсці фінансаванне. Пра затрыманне стала вядома праваабаронцам.

Барыс Маманенка. Фота: viasna96/Telegram

На «пакаянным» відэа мужчына прызнаецца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля выбараў 2020 года і перакрыцці дарогаў. Таксама праўладныя каналы зацікавілі ўмовы працы Барыса – «заробак, больш за 5000 рублёў, і вольны графік працы».

Маманенка абвінавачваецца паводле артыкулу 342 КК «Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак».

«У ШІЗА жывая чарга стаіць». Пра што піша з калоніі асуджаны ў «пінскай справе» Раман Багнавец

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны