Расейскія войскі абстралялі музей у Купянску пад Харкавам

Раніцай 25 красавіка расейскія войскі абстралялі цэнтр Купянску. Ракеты С-300 разбурылі гарадскі музей. Загінула супрацоўніца музею, паранены 10 чалавек, паведамляе кіраўнік Харкаўскай адміністрацыі Алег Сынегубаў.

Вынікі абстрэлу цэнтру Купянску 25 красавіка 2023 года. Фота: police_kh_region / Telegram

«У выніку абстрэлу расейскімі ракетамі С-300 самага цэнтру Купянску пацярпелі 10 мірных жыхароў. Трое з іх шпіталізаваныя, 7 атрымалі лёгкія траўмы, ім аказалі дапамогу на месцы, 2 чалавекі застаюцца пад заваламі», – паведаміў Сынегубаў.

На месцы працуюць усе падраздзяленні ДСНС і медыкі хуткай медычнай дапамогі.

Вынікі абстрэлу цэнтру Купянску 25 красавіка 2023 года. Фота: police_kh_region / Telegram
Вынікі абстрэлу цэнтру Купянску 25 красавіка 2023 года. Фота: police_kh_region / Telegram

Таксама кіраўнік Харкаўскай адміністрацыі папярэджвае, што верагоднасць новых ракетных удараў па горадзе Харкаву і населеным пунктам вобласці застаецца дастаткова высокай.

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны