У Берасці скралі 60-кілаграмовую скульптуру зубра, шукаюць злодзея

Берасцейскія следчыя распачалі крымінальную справу паводле артыкулу «Крадзеж» пасля знікнення вялізнай металёвай скульптуры зубра, расказвае БелТА.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Злодзей у балаклаве. Фота: Anna Shvets / pexels.com

Індывідуальны прадпрымальнік расказаў, што быў у ад’ездзе, а па вяртанні пабачыў, што з тэрыторыі ягонага прадпрыемства знікла незавершаная скульптура зубра. Прадпрымальнік паспеў вырабіць толькі каркас вагою 60 кг, вышынёю 2,2 метра і даўжынёю 3 метры. Кошт скрадзенага ён ацаніў на 800 рублёў.

Гэта, імаверна, не тая скульптура, якую ставілі ў Берасці ў 2021 годзе: тады кавалі з Баранавічаў стварылі фатазону са скульптурамі зубра, цмока, сабакі, льва, паненкі і Іллі Мурамца, самы лёгкі аб’ект важыў 200 кг.

Гарадзенская епархія: Дэмантаваны помнік Ларысы Геніюш «у надзейным месцы»

Алесь Наваборскі belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны