Лукашэнка адрэагаваў на заявы польскага генерала пра паўстанне ў Беларусі

Аляксандру Лукашэнку ў Маскве задалі пытанне ў справе заявы былога камандуючага сухапутнымі войскамі Польшчы генерала Вальдэмара Скшыпчака адносна таго, што ў Беларусі магчымае паўстанне і што Польшчы трэба рыхтавацца да гэтага.

Атрад «Атам» палка Каліноўскага. Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

Расейскія журналісты ў Маскве адрэагавалі на заявы былога камандуючага сухапутнымі войскамі Польшчы генерала Вальдэмара Скшыпчака адносна таго, што ў Беларусі магчымае паўстанне і што Польшчы трэба рыхтавацца да гэтага. Журналісты назвалі гэтыя заявы агрэсіўнымі і папрасілі Лукашэнку пракаментаваць іх.

Польскі генерал: Добраахвотнікі могуць пайсці ў Беларусь, і гэта выкліча паўстанне

Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі заявіў, што нібыта некалькі месяцаў таму казаў пра тое, што ў Польшчы рыхтуюцца да паўстання ў Беларусі. Нібыта ў гэтай краіне зацікаўленыя ў мяцяжы ў Беларусі і ствараюцца харугвы,

«Але мы ведаем пра гэта, нават пайменна ведаем пра іх усё. Няхай прыходзяць, мы гатовыя», – сказаў Лукашэнка.

На думку польскага генерала, калі ўкраінскі контрнаступ будзе паспяховым, то тыя ўзброеныя беларусы, якія складаюць частку вайсковага патэнцыялу ўкраінскага войска, не складуць зброі. Яны адправяцца ў Беларусь, гэта выкліча паўстанне ў Беларусі, гэтага Лукашэнка баіцца, сказаў генерал.

Беларускі народ падтрымае беларускіх добраахвотнікаў «і з энтузіязмам пойдзе супраць Лукашэнкі». У рэжыму «няма такога вайсковага патэнцыялу, каб перадухіліць такое паўстанне».

Навошта ладзіўся прарыў у Белгародскую вобласць і ці можа сітуацыя паўтарыцца ў Беларусі?

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны