У Беларусі пачасціліся выпадкі падману пенсіянераў з боку ашуканцаў. Пра гэта паведамляе Мінпрацы.
Аферысты пад выглядам супрацоўнікаў Міністэрства звязваюцца з пенсіянерамі. Затым яны настойваюць на тым, каб беларусы ўсталявалі «новы» дадатак, інакш выплат ім не відаць.
Важна адзначыць, што налічэнне пенсіі ніяк не звязана з дадаткам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, таму нельга паддавацца на ўгаворы махляроў.
Калі пенсіянер «абнаўляе» дадатак – зламыснікі атрымліваюць доступ да тэлефона і крадуць грошы. Акрамя таго, у Мінпрацы папярэджваюць, што не варта ўсталёўваць на тэлефон любыя дзіўныя аплікацыі, бо гэта можа быць хітрасцю ашуканцаў.
Ася Саковіч belsat.eu