У Менску на камбінаце сілікатных вырабаў выбухнула алюмініевая пудра

У ноч на 25 чэрвеня а 1:30 ратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне цэху для вытворчасці пенаполістыролу на тэрыторыі філіял № 3 Менскага камбінату сілікатных вырабаў Беларускага цэментнага заводу.

Фота: minsk.mchs.gov.by
Фота: minsk.mchs.gov.by

На месцы ратавальнікі ўстанавілі, што адбылося загаранне ў цэнтральным матэрыяльным складзе, дзе захоўваюць алюмініевую пудру, якая выкарыстоўваецца пры вытворчасці газасілікатных вырабаў у металічных бочках аб’ёмам 200 літраў.

А 2:36 работнікі МНС зліквідавалі гарэнне, аднак а 3:22 адбылося паўторнае самазагаранне бочак з алюмініеваю пудраю.

Фота: minsk.mchs.gov.by
Фота: minsk.mchs.gov.by
Фота: minsk.mchs.gov.by

У выніку пажару пашкоджаныя сцены плошчаю 200 кв. м., дах плошчаю 50 кв. м. і 10 тонаў сыравіны ў выглядзе алюмініевай пудры.

Пацярпелых няма, тэхналагічны працэс не парушыўся. Прычыны выбуху на складзе высвятляюцца.

Сіноптыкі аб’явілі жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны