БМЗ робіць часткі для расейскіх мінамётаў і бронепласцінаў – «Free Zhlobin»

Трубны цэх Беларускага металургічнага заводу вырабляе матэрыялы для мінамётаў і бронепласцінаў. Частка з іх адпраўляецца ў Воршу для апрацоўкі, а частка наўпрост пастаўляецца ў Расею, паведамляе мясцовы тэлеграм-канал «Free Zhlobin» са спасылкай на свайго чытача.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі металургічны завод. Фота: BelSteelWorks / Facebook

Сцвярджаецца, што асаблівую ролю ў працы на расейскі ваенны заказ займае начальнік трубнага цэху Дзмітрый Панамароў.

«Менавіта ён напружвае рабочых з гэтымі замовамі. Работнікі аднак радуюцца, што ў вытворчасці па гэтых заказах «кульгае якасць» – і Панамарова тузаюць у Воршу за выпраўленнямі дэфектаў», – адзначае «Free Zhlobin».

Таксама паведамляецца, што менавіта Панамароў займаўся і займаецца арганізацыяй сустрэч работнікаў БМЗ з сілавікамі.

«Легмаш» які да лютага 2024 года належаў БМЗ, выпускае снарады для РСЗА «Град». У сакавіку стала вядома, што «Легмаш» пераходзіць ва ўласнасць беларускай дзяржавы. Раней там выпускалі швейныя машынкі.

Беларускі металургічны завод абыходзіць санкцыі праз літоўскую кампанію

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны