Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на арышт Шайгу і Герасімава

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава за міжнародныя злачынствы падчас расейска-ўкраінскай вайны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міжнародны крымінальны суд. Фота: United Nations Photo / flickr.com

У прэс-рэлізе суда гаворыцца пра перыяд здзяйснення злачынстваў прынамсі з 10 кастрычніка 2022 года па 9 сакавіка 2023 года.

Адзначаецца, што экс-міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу і начальніка Генштабу Расеі Валерый Герасімаў меркавана нясуць «адказнасць за вайсковае злачынства ў выглядзе нанясення ўдараў па грамадзянскіх аб’ектах… і вайсковае злачынства ў выглядзе прычынення празмернай выпадковай шкоды грамадзянскім асобам або шкоды грамадзянскім абʼектам… і злачынства супраць чалавечнасці».

«Маюцца разумныя падставы меркаваць, што меркаваныя ўдары [ракетныя ўдары Расеі па Украіне] былі накіраваны супраць грамадзянскіх аб’ектаў, а для тых абʼектаў, якія ў адпаведны час маглі быць кваліфікаваныя як ваенныя мэты, чаканая выпадковая шкода і шкода грамадзянскаму насельніцтву была б відавочна празмернай у параўнанні з чаканай ваеннай перавагай», – гаворыцца ў прэс-рэлізе суда.

У сакавіку 2023 года МУС выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыю Львову-Белову за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны.

Суд над Лукашэнкам у Гаазе – «паніжэнне градусу»?

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны