Сярэдні намінальны налічаны заробак у Беларусі апынуўся больш за 2200 рублёў у траўні

Намінальны налічаны сярэдні заробак (да выліку падаткаў) у Беларусі склаў 2219,2 рубля ў траўні. У Менску ён наблізіўся да 3 тысячаў рублёў, паведамляе Белстат.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Традыцыйна больш за ўсё зарабляюць у Менску – 2940,7 рубля ў сярэднім. На другім месцы Менская вобласць з сярэднімі заробкамі ў 2254,4 рубля. Далей Гомельская вобласць – 2022,4 рубля. І Гарадзенская – 2008 рублёў. Амаль на тысячу рублёў менш, чым у Менску, атрымліваюць у Берасцейскай вобласці – 1945,6 рубля. Яшчэ менш у Віцебскай – 1905,9 рубля. Самы нізкі сярэдні заробак у Магілёўскай вобласці – 1860,3 рубля.

Сярэдні намінальны налічаны заробак у Беларусі па вобласцях. Інфаграфіка: Белстат

Па відах дзейнасці самы вялікі сярэдні заробак у інфармацыі і сувязі – 5342,1 рубля, у сферы фінансавай і страхавой дзейнасці – 3289,8 рубля, а таксама ў прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці – 2692,2 рубля.

Сярэдні намінальны налічаны заробак у Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці. Інфаграфіка: Белстат

Менш за ўсё атрымліваюць работнікі ў сферы творчасці, спорту, забавы і адпачынку – 1539,6 рубля. Зусім недалёка сярэдні заробак у адукацыі – 1610 рублёў. А ў ахове здароўя ён склаў 1802,6 рубля.

Заробкі і крэдыты штурхаюць кошты ў Беларусі ўверх – ЕАБР

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны