У сталіцы Кеніі пратэсты. Забітыя некалькі дэманстрантаў

У сталіцы Кеніі Найробі праходзяць пратэсты супраць узмацнення жорсткасці падаткаабкладання. Дэманстранты прарваліся ў будынак парламенту праз кардоны паліцыі. Забітыя мінімум 5 дэманстрантаў, паведамляе «Reuters».

Протестующие бегут в укрытие у здания парламента Кении после штурма здания. Луис Тато/AFP/Getty Images

Частка будынку парламенту была падпаленая, дзе ў той час заканадаўцы прымалі законапраект аб павышэнні падаткаў. Пратэстоўцы спрабавалі ўзяць будынак штурмам. Паліцыя адкрыла агонь пасля таго, як слезацечны газ і вадамёты не змаглі разагнаць натоўп.

Кенійская армія была разгорнута для падтрымкі паліцыі ў барацьбе з «надзвычайнай сітуацыяй у галіне бяспекі», якая прывяла да «разбурэння і парушэння крытычнай інфраструктуры», заявіў міністр абароны Аден Дуале.

Журналіст «Reuters» налічыў целы прынамсі пяці пратэстоўцаў ля будынку парламенту.

Кенійская медычная асацыяцыя паведаміла, што па меншай меры пяць чалавек былі застрэленыя пры аказанні дапамогі параненым. 31 чалавек атрымаў раненні, прычым 13 былі падстрэленыя баявымі кулямі, а чацвёра – гумовымі.

Асацыяцыя заклікала ўлады стварыць бяспечныя медычныя калідоры для абароны медычнага персаналу і машын хуткай дапамогі.

У выніку паліцыі ўдалося выцесніць пратэстоўцаў з будынку на фоне аблокаў слезацечнага газу і гукаў стральбы. Заканадаўцы былі эвакуяваныя праз падземныя тунэлі, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Белы дом заявіў, што Злучаныя Штаты ўважліва сочаць за сітуацыяй у Найробі і заклікаюць да спакою.

Міністр замежных справаў Беларусі прыляцеў у Кенію. Там мае праект паплечнік Шэймана

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны