У Менску затрымалі педафіла, які цягам 15 гадоў учыняў гвалтоўныя дзеянні

Як паведамляе Следчы камітэт, настаўнік музыкі цягам 15 гадоў учыняў дзеянні гвалтоўнага характару ў дачыненні школьнікаў 6–14 гадоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sputnik Беларусь

Адзначаецца, што мужчына пакідаў дзяцей пасля заняткаў музыкай і пад выглядам фотасесіяў ды жартаў рабіў непрыстойныя рэчы.

Усе свае дзеянні ён фіксаваў з дапамогай фота- і відэакамеры. Усяго зафіксавана 49 эпізодаў ягонай злачыннай дзейнасці.

Таксама следчыя выявілі шэраг парушэнняў з боку педагогаў школы. Бо дзеці паведамлялі пра здарэнні як адміністрацыі школы, так і сваім бацькам, аднак належнага значэння іхным словам не надавалася.

«У Міністэрства адукацыі накіраванае прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў закону. На падставе разгляду дакументу дырэктар школы, ягоны намеснік і педагог-псіхолаг адхіленыя ад пасадаў», – гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэту.

У Беларусі значна вырасла колькасць сексуальных злачынстваў супраць дзяцей

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны