У Турцыі двое беларусаў трапілі пад колы аўта

23 верасня ў раёне Каш правінцыі Анталья, што ў Турцыі, мясцовы 32-гадовы жыхар наехаў на дарозе на двух раварыстаў. Імі аказаліся двое беларусаў.

Вікторыя Калавусава. Фота: Вікторыя Калавусава / Instagram

У выніку здарэння беларусы Міхаіл Бяседзін і Вікторыя Калавусава трапілі ў лякарню. Іхны стан лекары ацэньвалі як небяспечны для жыцця,

Паводле звестак, атрыманых ад сяброў Вікторыі, дзяўчына памерла ад траўмаў у лякарні.

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны