Беларусу, якога не хацелі прапускаць праз мяжу ў Польшчу, дапамаглі беларускія юрысты

Беларусу, якому польскія памежнікі некалькі разоў адмовілі ў міжнароднай абароне і якога выштурхнулі з Польшчы, удалося падаць дакументы. Дапамагла юрыдычная падтрымка ініцыятываў Partyzanka і Free Belarus Center.

Хлопец, якому дапамаглі юрысты Free Belarus Center. Фота: freebelaruscenter / Instagram

Раней «Белсат» апісваў гісторыю беларуса, якому на польска-ўкраінскім пераходзе Мэдыка – Шэгіні польскія памежнікі адмовілі ў міжнароднай абароне і выштурхнулі з польскай тэрыторыі са словамі: «Беларусаў і маскалёў мы не прымаем».

«Беларусаў і маскалёў не прымаем». Палякі тройчы адмовілі беларусу ва ўездзе ў краіну

Але дзякуючы @partyzanka_official і Free Belarus Center, а таксама @sviatlanatsikhanouskayaoffice 25 кастрычніка маладзёну ўдалося падаць дакументы на міжнародную абарону на тым жа памежным пераходзе.

Беларус 22 кастрычніка спрабаваў заехаць у Польшчу з тэрыторыі Украіны, але яго тройчы разварочвалі польскія памежнікі. Адмовы працаўнікі Памежнай аховы тлумачылі фармальнаю прычынай, а заявы беларуса з просьбаю надаць міжнародную абарону проста ігнараваліся. Пасля дапамогі справа развязалася на карысць хлопца.

У спіс «экстрэмістаў» дадалі Кацярыну Андрэеву, Уладзіміра Мацкевіча і яшчэ 141 чалавека

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны