«Прынцыпова зменіць падыход да задушэння выступаў». Апублікаваны новы ўказ пра надзвычайнае становішча

На Нацыянальным прававым інтэрнет-партале апублікаваны ўказ №451 «Аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча».

Нагадаем, што дакумент № 451 быў падпісаны 22 лістапада.

Указ зацверджанае Палажэнне пра органы кіравання пры ўвядзенні надзвычайнага становішча. Яно аб’яднае, канкрэтызуе і дапоўніць дзейныя аналагічныя палажэнні аб аб’яднаным аператыўным штабе і камендатуры тэрыторыі, на якой уведзенае НС.

Дакумент вызначае парадак арганізацыі функцыянавання органаў кіравання пры ўвядзенні на ўсёй тэрыторыі краіны або ў яе асобных мясцовасцях надзвычайнага становішча.

Лукашэнка падпісаў указы пра надзвычайнае становішча і барацьбу з тэрарызмам

Што ў дакуменце

Аналітык Ягор Лебядок мяркуе, што дакумент прынцыпова нічога не змяняе – толькі фіксуе ў заканадаўстве тое, што сілавікі практыкуюць ужо цяпер:

«Рэжым надзвычайнага становішча будзе мець хутчэй палітычнае значэнне: адтэрміноўка выбараў/рэферэндуму, абгрунтаванне большай жорсткасці і пэўных мер ва ўзаемадзеянні з міжнароднымі/замежнымі арганізацыямі і грамадзянамі і іх уласнасцю», – заявіў аналітык.

Гэтым, на яго думку, дакумент «прынцыпова зменіць ужо апрабаваны падыход да задушэння выступаў без увядзення асаблівых рэжымаў».

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны