Бацьку семярых дзяцей асудзілі на год і дзесяць месяцаў калоніі за каментары

Менскі гарадскі суд прысудзіў бацьку семярых дзяцей Максіма Лацунцэвіча да года і 10 месяцаў калоніі па «справе Зельцара» за каментары аб загінулым супрацоўніку КДБ, паведамляюць праваабаронцы.

Максім Лацунцэвіч. Крыніца: prisoners.spring96.org

Максіма Лацунцэвіча прызналі вінаватым паводле арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы»), а таксама паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») КК. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 беларускіх рублёў). Такі прысуд вынесла Алена Касцюкевіч.

Лацунцэвіч быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, якую завялі пасля гібелі Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ. З улікам ужо праведзеных у зняволенні дзён, яму засталося быць за кратамі крыху менш за месяц.

Да затрымання ён працаваў на заводзе «Аліварыя», выхоўвае 7 дзяцей.

Кіраўнік МУС распавёў пра новыя падраздзяленні сілавікоў

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны