Пракуроры ўбачылі ў сацсетках фота квітка з крамы і распачалі правяранне за рост коштаў

Пракуратура Віцебскай вобласці ініцыявала правяранне ў краме ў справе парушэнняў правілаў коштаўтварэння на падставе фотаздымка, які апублікавалі карыстальнікі ў сацсетках. Пра гэта паведамляе прэсавая служба ведамства.

Кошты ў беларускіх крамах. Фота: Белсат

Пракуратура Віцебскай вобласці зладзіла маніторынг публікацыяў у сеціве і заяўляе, што выявіла парушэнне заканадаўства. У адной з сацсетак пракуроры выявілі фотаздымак квітка з крамы з коштамі. Пад фота былі каментары з «негатыўнаю ацэнкай дзейнасці дзяржаўных органаў, чым стваралася сацыяльная напружанасць».

У выніку пракуратура Віцебскай вобласці накіравала даручэнне начальніку галоўнага ўпраўлення і гандлю Віцебскага аблвыканкаму з патрабаваннем праверыць гэтую публікацыю. Пракуроры патрабуюць таксама пакараць вінаватых, калі факт пацвердзіцца.

КДК пагражае «самымі жорсткімі» рэпрэсіямі, калі «ў нейкай краме нешта прападзе»

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны