Каляды і рэпрэсіі. Галоўнае за 25 снежня

Паслявыбарчы палітычны крызіс у Беларусі трывае 502 дні. Навіны пра рэпрэсіі не спыняюцца і на Каляды. «Белсат» пераказвае галоўныя падзеі 25 снежня.

Ксёндз Вячаслаў Барок: «Калі б Хрыстос нарадзіўся ў Беларусі – нарадзіўся б за кратамі»

Калядны кліп «Белсата»:

Пяці жыхарам пасёлка пад Ваўкавыскам прысудзілі штрафы і «хатнюю хімію» за графіці з Пагоняй і ўлёткі. Настаўніцу з дзіцячага садка ў Калінкавічах аштрафавалі праз данос аб падпісцы на «Белсат». Арыштавалі на 15 дзён гукарэжысёра, які працуе з «Без Билета» і Інай Афанасьевай. Абвясціла галадоўку ўдзельніца «Pussy Riot», якую ў Расеі арыштавалі за карыкатуру на Лукашэнку

Раманчук: Новыя падаткі для самазанятых – гэта як харчразвёрстка ў часы бальшавікоў

Прэм’ерка Літвы заявіла, што ўрад краіны шукае шляхі выхаду са складанай сітуацыі з абыходам санкцыяў Беларуссю, але не плануе спыняць транзіт беларускага калію «любой цаной».

Атакі на польскую мяжу з беларускага боку працягваюцца: за мінулы дзень 69 чалавек спрабавалі незаконна перайсці мяжу.

«Мае тэксты вельмі палітызаваныя». Як старшыня Моладзі БНФ пераехаў у Польшчу і пачаў пісаць рэп

Расея працягнула сцягваць войскі да межаў Украіны і Беларусі. Танкі і артылерыю пабачылі са спадарожнікаў – у тым ліку на Смаленшчыне.

Памёр адзін з найстарэйшых праваабаронцаў «Вясны» Сяргей Гоўша

Віншаванне Святланы Ціханоўскай з Калядамі:

2021 неўзабаве ўсё – выжылі. Падсумоўваем апошнія падзеі года ў карцінках

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны