Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі павіншаваў беларусаў са святам Божага Нараджэння і заклікаў пакінуць на святочным стале пустую талерку – як сімвал салідарнасці з тымі, хто ў турмах.
Свой святочны зварот дыпламат апублікаваў 24 снежня:
«Многія нашыя блізкія, сябры не змогуць радавацца гэтаму святу дома. Мы не можам забываць пра іх. Давайце пакінем пустую талерку на святочным стале. Няхай яна сімвалізуе ўсіх, хто знаходзіцца ў турмах. З дзяцінства мы чуем у гэты святочны час: «Напачатку было слова…» Так. Думаю, сёння нам застаецца толькі і ажно слова. Мы не можам перастаць гаварыць пра пакуты людзей і іх імкненне жыць годна. Права жыць у свабоднай краіне з верай у ісціну, якая на працягу стагоддзяў перадаецца ў гэты святочны перыяд, аб тым, што надыходзіць час пераўвасаблення. Надыходзіць час, калі слова становіцца целам і жыве сярод нас. І так будзе з нашымі словамі пра свабоду».
Нагадаем, што 25 снежня Божае Нараджэнне адзначае Касцёл і большасць пратэстанцкіх цэркваў.
Глеб Нержын belsat.eu