ЦВК абнародавала спісы дэпутатаў, якія прайшлі ў Палату прадстаўнікоў
2024.02.26 09:16
Цэнтральная выбарчая камісія абнародавала спісы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання. Абралі ўсіх 110 дэпутатаў.
Згодна з паведамленнем БелТА, звесткі прыводзяцца паводле папярэдніх дадзеных.
У сённяшнім парламенце вельмі чакана апынулася кагорта самых адданых прапагандыстаў Лукашэнкі: Аляксандр Шпакоўскі, Алег Гайдукевіч, Вадзім Гігін, Сяргей Клішэвіч, знайшлося месца і Ігару Марзалюку, Дзмітрыю Шаўцову, Ігару Сергеенку.
Поўны спіс абраных дэпутатаў:
Берасцейская вобласць:
Берасцейская-Заходняя акруга нумар 1 – Пух Валянціна Мікалаеўна,
Берасцейская-Цэнтральная нумар 2 – Сцепусь Вольга Васільеўна,
Берасцейская -Усходняя нумар 3 – Баравенка Уладзімір Веніямінавіч,
Берасцейская -Пагранічная нумар 4 – Крупенькін Андрэй Канстанцінавіч,
Баранавіцкая-Заходняя нумар 5 – Райко Аляксей Іванавіч,
Баранавіцкая-Усходняя нумар 6 – Папко Павел Іванавіч,
Баранавіцкая сельская нумар 7 – Хлябовіч Георгій Яўгенавіч,
Белавежская нумар 8 – Паздзяйкіна Кацярына Мікалаеўна,
Пружанская нумар 9 – Наркевіч Юрый Іосіфавіч,
Днепра-Бугская нумар 10 – Барташ Святлана Уладзіміраўна,
Івацэвіцкая нумар 11 – Кузьмін Алег Аляксеевіч,
Кобрынская нумар 12 – Васілюк Паліна Міхайлаўна,
Лунінецкая нумар 13 – Севярын Эдуард Мікалаевіч,
Пінская гарадская нумар 14 – Амельянюк Аляксандр Паўлавіч,
Пінская сельская нумар 15 – Калесніковіч Уладзімір Уладзіміравіч,
Столінская нумар 16 – Вячорка Аляксандр Мікалаевіч.
Віцебская вобласць:
Віцебская Горкаўская акруга нумар 17 – Нікалайкін Віктар Паўлавіч,
Віцебская Чкалаўская нумар 18 – Астапенка Ірына Юр’еўна,
Віцебская-Чыгуначная нумар 19 – Шкодзін Руслан Мікалаевіч,
Віцебская-Кастрычніцкая нумар 20 – Панфілаў Юрый Анатольевіч,
Гарадоцкая нумар 21 – Балыш Андрэй Іванавіч,
Докшыцкая нумар 22 – Сіўко Анатоль Віктаравіч,
Лепельская нумар 23 – Азаронак Віктар Уладзіміравіч,
Наваполацкая нумар 24 – Карась Дзяніс Мікалаевіч,
Аршанская гарадская нумар 25 – Міхно Аляксандр Міхайлавіч,
Аршанская-Дняпроўская нумар 26 – Гулянкоў Глеб Леанідавіч,
Полацкая гарадская нумар 27 – Адзінцова Святлана Уладзіміраўна,
Полацкая сельская нумар 28 – Стома Аляксандр Мікалаевіч,
Пастаўская нумар 29 – Сергяенка Ігар Пятровіч,
Талачынская нумар 30 – Бабічаў Уладзімір Генадзевіч.
Гомельская вобласць:
Гомельская-Юбілейная акруга нумар 31 – Уткін Віталь Юрʼевіч,
Гомельская-Чыгуначная нумар 32 – Канапацкі Аляксандр Мікалаевіч,
Гомельская-Цэнтральная нумар 33 – Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч,
Гомельская-Савецкая нумар 34 – Даўгала Ірына Віктараўна,
Гомельская-Прамысловая нумар 35 – Сырамятнікава Анжаліна Анатольеўна,
Гомельская-Навабеліцкая нумар 36 – Казачок Сяргей Адамавіч,
Гомельская сельская нумар 37 – Волкава Юлія Аляксандраўна,
Буда-Кашалёўская нумар 38 – Вягера Руслан Мікалаевіч,
Жыткавіцкая нумар 39 – Сянько Святлана Уладзіміраўна,
Жлобінская нумар 40 – Малабіцкі Аляксандр Аляксандравіч,
Калінкавіцкая нумар 41 – Маратаеў Мікалай Валянцінавіч,
Мазырская нумар 42 – Кавалькова Аксана Міхайлаўна,
Палеская нумар 43 – Навуменка Ала Валерʼеўна,
Рэчыцкая нумар 44 – Цылько Алег Васільевіч,
Рагачоўская нумар 45 – Кудзяньчук Мікалай Мікалаевіч,
Светлагорская нумар 46 – Лапцева Алена Яўгенаўна,
Хойніцкая нумар 47 – Чарняўская Жанна Мікалаеўна.
Гарадзенская вобласць:
Ваўкавыская выбарчая акруга нумар 48 – Плескач Віктар Станіслававіч,
Гарадзенская -Занёманская выбарчая акруга нумар 49 – Аксянюк Міхаіл Пятровіч,
Гарадзенская -Кастрычніцкая выбарчая акруга нумар 50 – Патапава Алена Станіславаўна,
Гарадзенская -Ленінская выбарчая акруга нумар 51 – Анісімаў Андрэй Віктаравіч,
Гарадзенская -Паўночная выбарчая акруга нумар 52 – Раманаў Алег Аляксандравіч,
Гарадзенская пагранічная выбарчая акруга нумар 53 – Кулісевіч Антон Станіслававіч,
Іўеўская выбарчая акруга нумар 54 – Ракавец Віталь Мікалаевіч,
Лідская выбарчая акруга нумар 55 – Серафіновіч Кацярына Адамаўна,
Нёманская выбарчая акруга нумар 56 – Орда Міхаіл Сяргеевіч,
Замкавая выбарчая акруга нумар 57 – Сонгін Аляксандр Генрыхавіч,
Слонімская выбарчая акруга нумар 58 – Семяняка Валянцін Міхайлавіч,
Смаргонская выбарчая акруга нумар 59 – Шалудзін Ігар Яраслававіч,
Шчучынская выбарчая акруга нумар 60 – Хальцова Надзея Анатольеўна.
Менская вобласць:
Бярэзінская выбарчая акруга нумар 61 – Корсік Юрый Васільевіч,
Барысаўская гарадская выбарчая акруга нумар 62 – Шыпула Аляксандр Валерʼевіч,
Барысаўская сельская выбарчая акруга нумар 63 – Касыгін Руслан Анатольевіч,
Жодзінская выбарчая акруга нумар 64 – Марэцкі Юрый Браніслававіч,
Пухавіцкая выбарчая акруга нумар 65 – Пархімчык Алена Генадзьеўна,
Капыльская выбарчая акруга нумар 66 – Ліс Андрэй Іванавіч,
Слуцкая выбарчая акруга нумар 67 – Аўсяннікава Наталля Аляксандраўна,
Салігорская гарадская выбарчая акруга нумар 68 – Хаміцэвіч Алена Мікалаеўна,
Салігорская сельская выбарчая акруга нумар 69 – Ільковіч Аксана Яўгенаўна,
Стаўбцоўская выбарчая акруга нумар 70 – Клішэвіч Алена Уладзіміраўна,
Дзяржынская выбарчая акруга нумар 71 – Касцевіч Ірына Анатольеўна,
Маладзечанская гарадская выбарчая акруга нумар 72 – Ушацкі Дзяніс Іванавіч,
Маладзечанская сельская выбарчая акруга нумар 73 – Маркевіч Іван Станіслававіч,
Вілейская выбарчая акруга нумар 74 – Сакалоўская Святлана Іванаўна,
Лагойская выбарчая акруга нумар 75 – Лаўрыновіч Таццяна Уладзіміраўна,
Сеніцкая выбарчая акруга нумар 76 – Булаўка Анатоль Анатольевіч,
Менская сельская выбарчая акруга нумар 77 – Хіля Алена Анатольеўна.
Магілёўская вобласць:
Бабруйская-Ленінская выбарчая акруга нумар 78 – Жук Вольга Мікалаеўна,
Бабруйская-Першамайская выбарчая акруга нумар 79 – Прыходзька Аксана Ігараўна,
Бабруйская сельская выбарчая акруга нумар 80 – Каранкевіч Антон Міхайлавіч,
Быхаўская выбарчая акруга нумар 81 – Міхеенка Аляксандра Мікалаеўна,
Горацкая выбарчая акруга нумар 82 – Паўлоўскі Уладзімір Сяргеевіч,
Крычаўская выбарчая акруга нумар 83 – Давыдаў Сяргей Мікалаевіч,
Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга нумар 84 – Марзалюк Ігар Аляксандравіч,
Магілёўская-Цэнтральная выбарчая акруга нумар 85 – Куляшова Наталля Мікалаеўна,
Магілёўская-Кастрычніцкая выбарчая акруга нумар 86 – Бяляева Галіна Мікалаеўна,
Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга нумар 87 – Падабед Уладзімір Рыгоравіч,
Магілёўская сельская выбарчая акруга нумар 88 – Тарасенка Наталля Эдуардаўна,
Асіповіцкая выбарчая акруга нумар 89 – Дзьячэнка Алег Віктаравіч,
Шклоўская выбарчая акруга нумар 90 – Малашка Валерый Анатольевіч.
Менск:
Паўночная выбарчая акруга нумар 91 – Шаўцоў Дзмітрый Яўгенавіч,
Машынабудаўнічая выбарчая акруга нумар 92 – Ляпешка Генадзь Уладзіміравіч,
Васняцоўская выбарчая акруга нумар 93 – Рачкоў Сяргей Анатольевіч,
Купалаўская выбарчая акруга нумар 94 – Пашкоў Ігар Міхайлавіч,
Свіслацкая выбарчая акруга нумар 95 – Шпакоўскі Аляксандр Паўлавіч,
Кастрычніцкая выбарчая акруга нумар 96 – Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч,
Чкалаўская выбарчая акруга нумар 97 – Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч,
Дзяржынская выбарчая акруга нумар 98 – Мірончык-Іванова Настасся Сяргееўна,
Ясенінская выбарчая акруга нумар 99 – Чарнецкі Руслан Іосіфавіч,
Паўднёва-Заходняя выбарчая акруга нумар 100 – Барсукоў Аляксандр Пятровіч,
Заходняя выбарчая акруга нумар 101 – Лянчэўская Марына Аляксандраўна,
Каменнагорская выбарчая акруга нумар 102 – Мірончык Міхаіл Уладзіміравіч,
Кальварыйская выбарчая акруга нумар 103 – Панасюк Васіль Васільевіч,
Лынькоўская выбарчая акруга нумар 104 – Курчак Анжаліка Яўгенаўна,
Старавіленская выбарчая акруга нумар 105 – Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч,
Коласаўская выбарчая акруга нумар 106 – Бузін Мікалай Яўгенавіч,
Усходняя выбарчая акруга нумар 107 – Дзяргач Наталля Сяргееўна,
Першамайская выбарчая акруга нумар 108 – Гайдукевіч Алег Сяргеевіч,
Уручская выбарчая акруга нумар 109 – Гардзейчык Іван Аркадзьевіч,
Партызанская выбарчая акруга нумар 110 – Гігін Вадзім Францавіч.
Напярэдадні выбараў журналісты выдання «Наша Ніва» рабілі свой прагноз адносна кандыдатаў, якія апынуцца ў Палаце прадстаўнікоў. У выніку ён спраўдзіўся на 97 %, ніякіх сюпрызаў не было: бо ўсе дэпутаты былі загадзя ўзгодненыя ўладамі.
Нагадаем, што 25 лютага ў краіне прайшоў адзіны дзень галасавання. Падчас гэтай кампаніі не было незалежных назіральнікаў за выбарамі, таму праверыць звесткі, якія прыводзіць беларускі ЦВК, немагчыма.
У якасці кандыдатаў былі дапушчаныя толькі лаяльныя рэжыму людзі, у той час як у краіне ідуць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, а вялікая колькасць беларусаў вымушаная была пакінуць краіну. Магчымасць жа ўдзельнічаць у выбарах тым, хто знаходзіцца за мяжою, была скасаваная.