ЗША не бачаць прыкметаў таго, што Расея рыхтуецца выкарыстаць ядравую зброю

Міністэрства абароны ЗША адрэагавала на заяву прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пра размяшчэнне тактычнай ядравай зброі ў Беларусі.

«Мы бачылі паведамленні аб абʼяўленні Расеі і будзем працягваць сачыць за гэтай сітуацыяй», – цытуе прэс-рэлізу Мінабароны Reuters.

«Мы не бачым ні прычын для карэктавання нашай уласнай стратэгічнай ядравай пазіцыі, ні якіх-небудзь прыкметаў таго, што Расея рыхтуецца выкарыстаць ядравую зброю. Мы па-ранейшаму адданыя калектыўнай абароне альянсу NATO», – падкрэслілі ў ведамстве.

Пракаментавалі заяву Пуціна і ў Берліне. У МЗС Нямеччыны падкрэслілі, што расцэньваюць словы расейскага лідара як «чарговую спробу ядравага запалохвання», паведамляе DW. У міністэрстве таксама заўважылі, што Беларусь на міжнародным узроўні прыняла на сябе абавязак не размяшчаць атамную зброю на сваёй тэрыторыі.

Ядравы ўдар па Беларусі не выключаны? Ці праўда ўсё так сур’ёзна і як з гэтым жыць

Глеб Нержын belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны