З 1 красавіка ў Беларусі зніжаюць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання. Пра гэта паведамляе беларуская мытня.
Калі чалавек едзе ў Беларусі наземным транспартам, то ён можа правезці без даплат тавараў на 500 еўра (раней 1000 еўра) і 25 кілаграмаў (раней 31 кілаграм).
Таксама мяняюцца нормы для паштовых адпраўленняў і даставак перавозчыкамі. Міжнародныя пасылкі без пошлін можна будзе ўвозіць на 200 еўра і 31 кілаграм. Да 1 красавіка – на 1000 еўра і да 31 кілаграма.
Для паветранага транспарту норма бяспошліннага ўвозу не мяняюцца і складуць 10 тысяч еўра і 50 кілаграмаў.
Арсен Рудэнка belsat.eu