У Варшаве 29 чэрвеня адбудзецца канферэнцыя «HoReCa Day» па легалізацыі прадпрымальніцтва ў сферы грамадскага харчавання на польскім рынку. На ёй беларусы распавядаюць пра практычныя кейсы адкрыцця бізнесу ў Польшчы, а таксама пра маркетынг і прасоўванне паслугаў і тавараў.
Мэта канферэнцыі – падтрымаць прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў, якія плануюць адкрыццё сваёй справы ў сегменце гасцінічна-рэстараннага бізнесу (HoReCa), у асаблівасці ў сферы грамадскага харчавання.
На канферэнцыі выступяць беларускія прадпрымальнікі, якія распавядуць пра свой досвед і пра памылкі, якіх можна было б пазбегнуць. Частка спікераў будзе прадстаўлена польскімі экспертамі. Партнёры з найбуйнейшага гастранамічнага парталу GastroWiedza раскажуць аб усіх стадыях падрыхтоўкі да адкрыцця прадпрыемства грамадскага харчавання, аб магчымых рызыках і рынку прафесійных паслуг па падтрымцы гэтых працэсаў. Таксама асацыяцыя AIST прэзентуе электронныя даведнікі па адкрыцці бізнесу ў цэлым у Польшчы і па асаблівасцях рэгістрацыі і пачатку дзейнасці прадпрыемства HoReCa.
«Для нас важна, каб беларускія прадпрымальнікі ў іміграцыі захавалі тое лепшае, што дапамагала ім будаваць сваю справу ў Беларусі, і ўзбагацілі яе еўрапейскай культурай малога бізнесу, фармуючы правільнае паняцце «беларускі бізнес» у вачах еўрапейскага спажыўца і падтрымліваючы імідж беларусаў у цэлым», – пішуць арганізатары канферэнцыі.
Канферэнцыя будзе падзелена на асноўныя чатыры блокі. Гэта:
Калі: 29 чэрвеня 2023 года, з 12:00 да 18:00.
Дзе: Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве (Foksal 11).
Падрабязнасці і рэгістрацыя на канферэнцыю па спасылцы. Уваход вольны, але вітаюцца данаты на падтрымку Музею.