На будоўлі ў Польшчы загінуў 30-гадовы беларус

У польскім горадзе Граева (Падляскае ваяводства) 30-гадовы беларус загінуў праз няшчасны выпадак на будаўнічай пляцоўцы аднаго з кварталаў гораду, паведамляе «Радыё Беласток».

Фота: KP PSP

Прычынаю смерці стала абвальванне апалубкі жалезабетоннай сцяны, мужчына загінуў на месцы.

Цяпер няшчасным выпадкам займаюцца следчыя, а таксама інспекцыя працы, якая праверыць, ці выконваліся на будаўнічай пляцоўцы ўсе неабходныя захады бяспекі.

У МЗС Беларусі пацвердзілі гібель беларуса ў Кракаве

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны