У ЕЗ дамовіліся аб скарачэнні спажывання газу

Міністры энергетыкі краін Еўразвяза дамовіліся аб скарачэнні спажывання газу. Прынята палітычнае рашэнне па прапановах Еўракамісіі.

«Гэта не была невыканальная місія. Міністры дасягнулі палітычнага пагаднення аб зніжэнні попыту на газ перад зімой, якая надыходзіць», – паведаміла чэшскае старшынства ЕЗ.

У звязку з ненадзейнасцю Расеі як партнёра Еўразвяз ўжо сёння павінен знізіць спажыванне газу такім чынам, каб да сакавіка 2023 года эканомія склала 15 % ці 45 млрд кубаметраў. Пра гэта раней заяўляла кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.

Поўнай незалежнасці ад расейскага газу Еўразвяз хоча дасягнуць да 2027 года. На шляху да гэтай мэты Брусель хоча інвеставаць € 300 млрд з дапамогаю механізму «REPowerEU» у праекты для эканоміі газу і паскарэння пераходу да аднаўляльных крыніцаў энергіі.

Еўразвяз хоча стацца незалежным ад расейскага газу не пазней за 2027 год

Марыя Мурашка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны