Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 26 жніўня

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 26 жніўня чытайце ў нашым аглядзе.

Наступствы авіяўдару па будынку каледжа. Славянск, Данецкая вобласць, Украіна. 26 жніўня 2022 года. Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну пайшоў 184-ы дзень. Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 46 250 чалавек забітымі.

На валынскім, палескім і сіверскім кірунках цягам апошніх содняў сітуацыя істотна не мянялася. На апошнім праціўнік здзейсніў абстрэлы цывільнай інфраструктуры каля населеных пунктаў Шалыгіна, Шаўчэнкава і Кацярынаўка Сумскай вобласці.

На харкаўскім кірунку расейцы здзейснілі абстрэлы ваколіцаў населеных пунктаў Харкаў, Сасноўка, Дзяменціеўка, Слаціна, Баршчова, Перамога, Рускія Цішкі, Рубежнае, Лябяжае, Масьпанава і Гусараўка.

На славянскім кірунку праціўнік праводзіў баявыя дзеянні з мэтай утрымання раней занятых пазіцыяў і недапушчэння наступу ЗСУ.

Варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля Норцаўкі, Дзмітраўкі, Даліны, Мазанаўкі і Багародзічнага.

На краматорскім кірунку былі зафіксаваныя абстрэлы каля Івана-Дар’еўкі, Серабранкі, Цецяноўкі, Грыгораўкі, Званаўкі і Раздолаўкі.

На бахмуцкім кірунку акупанты спрабавалі наступаць каля населеных пунктаў Салядар, Бахмут і Кодзема, але поспеху не мелі.

Ракетны абстрэл гораду Дзергачы. Па некаторай інфармацыі, удар нанеслі з ракетных сістэм С-300. На здымку – разбураны будынак прыватнай вытворчасці звязанай з пчоламі. Дзергачы, Украіна. 26 жніўня 2022 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Бахмут, Бахмуцкае, Вялікая Даліна, Маёрск, Белагораўка і Якаўлеўка.

На аўдзееўскім кірунку абстрэлы зафіксаваныя каля Невельскага, Вадзянога, Няйталава, Краснагораўкі, Новабахмутаўкі, Нью-Ёрку, Залізнага і Вопытнага.

На навапаўлаўскім кірунку акупанты абстралялі ваколіцы населеных пунктаў Паўлаўка, Новаміхайлаўка, Прачыстаўка, Вуглядар, Валадзіміраўка і Вялікая Навасёлка.

На запарожскім кірунку абстрэлы зафіксаваныя каля населеных пунктаў Вялікаміхайлаўка, Гуляйпольскае, Малінаўка, Белагор’е, Даражнянка, Чароўнае, Арыхаў, Малая Такмачка, Шаўчэнка, Урэмаўка, Шчарбакі, Навасёлка, Палтаўка і Новапаль.

Таксама расейскія СМІ пішуць пра чарговы абстрэл ЗАЭС. Паведамляецца, што чатыры снарады патрапілі ў ваколіцы сховішча радыёактыўных ізатопаў. Ва ўдары расейскі бок абвінавачвае ўкраінцаў.

Ва ўкраінскім Бярдзянску забілі аднаго з кіраўнікоў акупацыйнай адміністрацыі

Разам з тым у акупаваным Бярдзянску падарвалі службовы аўтамабіль прарасейскага намесніка кіраўніка мясцовай ДАІ Аляксандра Калеснікава. У выніку калабарант загінуў ад атрыманых раненняў.

На паўднёвабужскім кірунку свае асноўныя намаганні расейцы засяродзілі на недапушчэнні прарыву з боку ЗСУ. Варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя па ўсёй лініі сутыкнення.

Тым часам Служба бяспекі Украіны абвінаваціла ў ваенных злачынствах кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава і ягоных паплечнікаў Данііла Мартынава і Хусэйна Межыдава.

Кадыраў у аўдыёпаведамленні ў сваім Telegram-канале заявіў, што прымае абвінавачанні СБУ, пасля чаго прапанаваў вызначыць месца, куды ім прыехаць, каб разабрацца.

СБУ абвінаваціла Кадырава ў ваенных злачынствах. Той у адказ абвінаваціў Пуціна

BK belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату