Мінімум 11 стачкамаўцаў, затрыманыя на гэтым тыдні, дагэтуль знаходзяцца ў СІЗА

Па інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна» затрыманыя 19-23 верасня стачкамаўцы і завадчане дагэтуль утрымліваюцца ў СІЗА КДБ і гомельскім СІЗА №3. Праваабаронцы паведамляюць як мінімум пра 11 чалавек, інфармацыя пра якіх пацвердзілася.

Працоўныя «Гродно-Азот» на сустрэчы з адміністрацыяй. Фота: belsat.eu

Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, іх затрымалі ў межах артыкула 356 («Здрада дзяржаве») і артыкулу 357 («Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады») Крымінальнага кодэксу. Пакаранне па гэтых артыкулах прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Праваабаронцы высвятляюць статус іншых затрыманых, звязаных з рабочым рухам.

На дзяржаўных прадпрыемствах працягваюць затрымліваць удзельнікаў страйку

У Беларусі на гэтым тыдні прайшоў шэраг ператрусаў і затрыманняў удзельнікаў страйку. Сілавікі прыйшлі да работнікаў «Горадня Азоту», БМЗ, МТЗ, «Нафтану» і Беларускай чыгункі. Некаторых пасля затрымання змясцілі ў СІЗА, некаторых пасля размовы выпусці. Верагодна апошнія праходзяць сведкамі па справе.

У Расеі затрымалі і перадалі беларускаму КДБ былога юрысконсульта ААТ «Нафтан»

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны