Былая палітзняволеная Вольга Гарбунова стала прадстаўніцай Аб’яднанага кабінету ў сацыяльных пытаннях

Святлана Ціханоўская прызначыла былую палітзняволеную Вольгу Гарбунову на пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі ў сацыяльных пытаннях.

Святлана Ціханоўская і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова. Фота: офіс Святланы Ціханоўскай

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Вольгі Гарбуновай стане арганізацыя сістэматычнай дапамогі палітзняволеным і іхным блізкім. Таксама яна ўзмоцніць працу Кабінета ў развязку праблемы палітзняволеных на міжнароднай арэне.

«Яна гатовая ўвесь боль жанчын браць на сябе». Вольга Шпарага пра затрыманне Вольгі Гарбуновай

Акрамя таго, Вольга будзе займацца стварэннем кансалідаванай платформы беларускіх грамадскіх ініцыятываў і арганізацыяў для павелічэння эфектыўнасці іх дзейнасці па такіх напрамках, як юрыдычная, сацыяльна-псіхалагічная і гуманітарная дапамога.

Вольга Гарбунова – заснавальніца прытулку для жанчын і іхных дзяцей, пацярпелых ад хатняга гвалту, былая кіраўніца грамадскага аб’яднання «Радзіслава». Больш за 10 гадоў яна навучала прадстаўнікоў праваахоўных органаў, сістэмы сацыяльнай абароны і аховы здароўя, псіхолагаў і настаўнікаў працаваць з ахвярамі хатняга гвалту, перадухіляць яго цяжкія наступствы. 20 гадоў аказвае дапамогу ў абароне правоў уразлівых сацыяльных групаў, у тым ліку жанчын і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны