Кіроўца ўзяў спадарожніка, а той скраў у яго 20 тысяч долараў ЗША

У жыхара Менскага раёну з аўтамабіля скралі каля 20 тысяч долараў. Мужчына звярнуўся ў міліцыю і распавёў, што зламыснікі разбілі шкло ягонага мікрааўтобуса і забралі ўсе грошы, піша прэсавая служба МУС.

У аўтамабілі, які жыхар Менскага раёну прыпаркаваў каля свайго дому, злодзеі разбілі шкло і скралі 20 тысяч долараў. Міліцыянты высветлілі, што грошы скраў спадарожнік мужчыны: той пагадзіўся падвезці з Масквы да Менску жыхара Барысаўскага раёну.

Падчас паездкі пасажыр заўважыў, як кіроўца схаваў грошы ў нішу пад сядзенне мікрааўтобуса. Пасля таго як яны прыехалі ў Менск, злодзей пачакаў, пакуль кіроўца выйдзе з машыны і зойдзе ў дом, а пасля разбіў шкло і забраў грошы.

20 тысяч долараў злодзей выдаткаваў на пагашэнне сваіх пазык.

Міліцыянты распачалі крымінальную справу, абвінавачванаму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны