Сілавікі затрымалі аўтара тэлеграм-каналу «Спадчына» і рэдактара «Вікіпедыі» Уладзіслава Чаховіча, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Відэа з затрыманым Уладзіславам Чаховічам з’явілася ў Tiktok-акаўнце, які таксама распавядаецца пра беларускую спадчыну. На «пакаянным» відэа ён кажа, што «супраць дзейнай улады» і «падтрымлівае Украіну».
Тэлеграм-канал «Спадчына» расказвае пра гістарычную і архітэктурную спадчыну Беларусі. На яго падпісаны больш за 2800 карыстальнікаў. У Twitter на яго падпісана больш за 1 300 падпісчыкаў.
Алена Рувіна belsat.eu