У аўтобусе, які ехаў з Літвы ў Беларусь, памёр чалавек

У пасажырскім аўтобусе, які ехаў з Літвы ў Беларусь, памёр мужчына. Надзвычайнае здарэнне адбылося на памежным пункце 25 лютага, піша рэсурс 15min.lt.

Літоўска-беларуская мяжа. Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram

На памежным пераходзе «Райгардас» у пасажырскім аўтобусе выявілі цела памерлага 53-гадовага грамадзяніна Беларусі. Аўтобус рухаўся паводле маршруту Варшава – Беласток – Горадня.

Вядома, што мужчыну ў дарозе стала блага, ён памёр. Паліцыя пачала расследаванне прычынаў смерці. Аўтобус працягнуў свой маршрут.

Падазраванага ў шпіянажы на КДБ юрыста, які раней хацеў уцячы ў Беларусь, ізноў арыштавалі

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны