26 сакавіка каля будынку царквы Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося ўрачыстае адкрыццё бюстаў вялікім беларускім дзеячам – нацыянальнаму герою Беларусі, ЗША і Польшчы Тадэвушу Касцюшку і нацыянальнаму герою Беларусі Кастусю Каліноўскаму, паведамляе «Радыё Свабода».
Бюсты беларускіх герояў адлілі ва Украіне паводле праекту беларускага скульптара Геніка Лойкі.
Народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка браў актыўны ўдзел у вайне за незалежнасць ЗША (1775–1783 гады). Па вяртанні на Радзіму ўзначаліў у 1794 годзе вызвольнае паўстанне народаў Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імперыі.
Кастусь Каліноўскі ўзначаліў вызвольнае паўстанне супраць імперскай Расеі ў 1863–1864 гадах.
ГГ, belsat.eu