Беларуская асацыяцыя журналістаў сталася лаўрэатам Сусветнай прэміі ЮНЭСКО

Беларуская асацыяцыя журналістаў названая лаўрэатам Сусветнай прэміі ЮНЭСКО / Гіллерма Кана за ўнёсак у свабоду прэсы. Гэтак 27 красавіка пастанавіла журы прэміі.

Камізэлька «Прэса» і пасведчанне ад БАЖ. 28 лютага 2021. Фота: ТК / Белсат

Сусветная прэмія ЮНЭСКО / Гіллерма Кана за ўнёсак у справу свабоды прэсы прысуджаецца за спрыянне або значны ўнёсак у справу абароны свабоды слова. У лютым 46 дзяржаваў вылучылі БАЖ на атрыманне прэміі. Іх падтрымалі шмат якія журналісцкія арганізацыі свету.

З ліпеня 2021 года офіс БАЖ у Менску застаецца заблакаваны пасля нападу сілавікоў, а саму арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі. 24 прадстаўнікі медыяў сёння за кратамі. Але БАЖ працягвае працу.

БАЖ патрапіла ў спіс намінантаў прэміі «Рэпарцёраў без межаў»

ПС belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны