Фестываль беларускай традыцыі Штогод фестываль «SONCAHRAJ» вандруе па Падляшшы, каб як мага больш людзей сустрэліся з беларускай музычнай традыцыяй: нехта – каб пазнаёміцца з ёй, а нехта – каб узгадаць. І кожны – каб традыцыя жыла. «SONCAHRAJ» прыходзіць, каб паказаць Падляшша і тое, чым яно жыве кожны дзень. Сёлета «SONCAHRAJ» наведае чатыры гарады: У канцэртнай прасторы можна будзе пачуць аўтэнтычныя беларускія гурты, станцаваць традыцыйныя танцы і нават паспяваць разам. Сярод запрошаных: «Żemerwa», «Osoczniki», «Kudziela», «Zhraja» і «Biełaruskaja kapela» з Гданьску. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце арганізатара – фонду «Tutaka». Ася Саковіч belsat.eu