Праз палітычныя рэпрэсіі ды пераслед незалежных медыяў і журналістаў здымкі сталіцы Беларусі сталіся сапраўднаю рэдкасцю ці нават раскошай. Асабліва для асобаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь у пошуках надзейнага прытулку. Шмат для каго Менск цяпер уяўляецца змрочным горадам з засіллем аўтазакаў і невядомых асобаў у балаклавах. Але горад у гэтыя летнія дні выглядае надзвычай прыгожым і вартым захаплення. Мы сабралі некалькі здымкаў, якія адлюстроўваюць хараство Менску і яго летні вайб.